среда, 10 февраля 2016 г.

ДА ПАБАЧЭННЯ!

                                Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, 
але найперш трэба знаць сваю.

Ф. Багушэвіч


Паважаныя ўдзельнікі праекта!

Я развітваюся з вамі.
Развітання час настаў.
Шчыры я кажу вам: "Дзякуй!"
Хто са мною працаваў.
А пакуль усё! Бывайце!
Наш праект не забывайце!
Каб была сустрэча зноў,
Часцей склікайце вы сяброў!
Мову матчыну любіце,
Як нам Колас завяшчаў.
Край свой родны беражыце,
Каб ён жыў і працвітаў!

Вось казкі нашай заканчэнне.
Дзякую! Да пабачэння!

пятница, 5 февраля 2016 г.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ ПРАЕКТА "ЛІНГВАРЫЯ"!

Дыпломы І ступені:
Каманда "Цікавічок" ДУА "Канвелішскі НПК"
Каманда "Лінгварыкі" ДУА "Радунская гімназія"
Каманда "Грамацеі" ДУА "Воранаўская сярэдняя школа"
Каманда "Гарэзы" ДУА "Пагародзенская сярэдняя школа"
Каманда "Васількі" ДУА "Пагародзенская сярэдняя школа"
Каманда "Крынічка" ДУА "Пагародзенская сярэдняя школа"
Каманда "Заранка" ДУА "НПК Нацкія яслі-сад-сярэдняя школа"
Каманда "Буслікі" ДУА "Бастунскі НПК"

Дыпломы ІІ ступені:
Каманда "Моваведы" ДУА "Доцішская сярэдняя школа"
Каманда "Эрудыты" ДУА "Доцішская сярэдняя школа"
Каманда "Арфаграфы" ДУА "Пагародзенская сярэдняя школа"
Каманда "Падарожнікі" ДУА "Тракельскі НПК"
Каманда "Мовазнаўцы" ДУА "НПК Пераганцаўскія яслі-сад-базавая школа"

Дыплом ІІІ ступені:
Каманда "Букварыкі" ДУА "Жырмунская сярэдняя школа"

Спасылкі на дыпломы, сертыфікаты, падзячныя лісты знаходзяцца ў "Гасцёўні"

Каманда, якая ўзнагароджана Дыпломамі І, ІІ альбо ІІІ ступені, атрымае ў падарунак ЛЯЛЬКУ. 

среда, 27 января 2016 г.

Паважаныя ўдзельнікі, каардынатары каманд!

Хачу падзяліцца з вамі прыемнай навінай! 
Наша сумесная праца ў праекце "Лінгварыя" адзначана дыпломам 1 ступені на абласным этапе конкурса "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт"!

четверг, 21 января 2016 г.

Паважаныя удзельнікі і каардынатары каманд у праекце "Лінгварыя"!

Вялікі дзякуй за творчасць, за цікавыя сачыненні, за добрыя словы пра нашу краіну Беларусь!
У вас такія цудоўныя сачыненні атрымаліся! Прыемна было чытаць. Думаю, будзе цікава прачытаць сачыненні іншых каманд.

Жадаю прыемнага чытання!

Сачыненні

воскресенье, 17 января 2016 г.

Дарагія сябры!
Падводзім прамежкавыя вынікі нашага падарожжа па краіне "Лінгварыя"!
Аналіз гасцявой кнігі паказаў, што ўсе гатовы працаваць у камандзе!

Ну, а далей яшчэ цікавей, глядзіце вынікі (98 апытаных):

Як пашырыць свой слоўнікавы запас?



Ці ведаеце вы тэрмін "сервісы web 2.0"?



Што вы ўмееце рабіць у Інтэрнэце?


Ці можа падарожжа дапамагчы ў вучобе?






Дзякую за работу!

воскресенье, 10 января 2016 г.


Паважаныя ўдзельнікі і каардынатары каманд!

Наша падарожжа працягваецца. Я спадзяюся, што вы адпачылі на канікулах? З 11 студзеня 2016 года пачынаецца асноўны этап. Вас чакаюць цікавыя заданні, інтэрактыўныя гульні. Пераможцы атрымаюць ДЫПЛОМЫ, усе удзельнікі -  СЕРТЫФІКАТЫ, а самыя актыўныя атрымаюць ПАДАРУНКІ. 

Сачыце за рэзультатамі ў "ГАСЦЁЎНІ".

ЖАДАЮ ВАМ ПОСПЕХАЎ І НОВЫХ АДКРЫЦЦЯЎ!

понедельник, 30 ноября 2015 г.

     

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову,
але найперш трэба знаць сваю.
Ф. Багушэвіч



Паважаныя бацькі, 

настаўнікі і вучні!

Ёсць на свеце многа цудаў, многа казачных мясцін,
А ў Лінгварыю - краіну шлях вядзе толькі адзін.
Лінгва тут спадарыня краінаю кіруе лоўка.
Правядзе з намі цікавую, патрэбную вандроўку.
З ёй жывуць у згодзе, міры яе лепшыя сябры.
З імі сёння пазнаёмімся і мы.
Першым сябрам у спадарыні Лінгвы -  Сказ.
Ён з настроем і гасцінна сустракае нас.
Дружная, вясёлая ў яе сям’я.
Нас вітае на падворку цётачка Фразеалогія.
Вельмі важная натура суседачка Літаратура.
Каб у госці да Арфаграфіі схадзіць,
Трэба добра напісанне слоў вучыць.
Ёсць яшчэ адна сяброўка -
Лексіка яе завуць.
Вось туды ўсе суседзі разам з намі ў госці ідуць.
Вось і казачцы маёй прыйшло заканчэнне.
Усё пра што я расказала мае сэнс, значэнне.
Не цурайціся Радзімы, мовы і літаратуры!
Будзеце заўсёды вялікія і важныя натуры.
Спадзяюся на сустрэчу зноў, на спатканне час.
Таму, даражэнькія, сардэчна чакаю ў госці ўсіх вас.