УРА! КАНІКУЛЫ!

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!
Пачынаюцца канікулы. І ў нашай краіне Лінгварыя таксама канікулы. Па-гэтаму, мы будзем адпачываць і ў гульні гуляць. Прапаную скласці малюнак з пазлаў. А калі ў вас ёсць жаданне самому стварыць пазл, то звяртайцеся СЮДЫ. 




Можна пагуляць яшчэ ТУТ. Выдатныя онлайн ПАЗЛЫ для дзяцей з яркімі, маляўнічымі малюнкамі. Гэта і любімыя мульцяшкі, і мілыя звераняты, а таксама розныя прадметы і пейзажы. Вы не будзеце сумаваць, бо складаць пазлы не менш займальна, чым звычайныя настольныя галаваломкі. Кожная малюнак складаецца з невялікага ліку кавалачкаў, таму сабраць такія дзіцячыя пазлы зусім не складана.


Яшчэ гульні онлайн. Сервіс LEGO city.

Размалёўкі ТУТ і ТУТ, для дзяўчынак ТУТ.

Пры жаданні, можна пазнаёміцца з ішымі сервісамі web 2.0. Калі ў вас атрымаецца нешта цікавае, можаце размясціць спасылку ў ТАБЛІЦЫ, каб усе маглі паглядзець. За гэтыя заданні балы выстаўляцца не будуць. Вось гэтыя сервісы:
1. Онлайн сервіс Loupe  дазваляе стварыць цікавы падарунак-фотаальбом. Фотаздымкі можна ўзяць з Інтэрнэта, сацыяльных сервісаў альбо з камп'ютара. Сервіс падтрымлівае кірыліцу. Гатовымі работамі можна падзяліцца ў Інтэрнэце, атрымаць спасылку і код для ўбудавання на старонкі сайтаў, блогаў. Інструкцыя:


Прыклад работы:



2. Pixiz забяспечвае высокую якасць рэдагавання фотаздымкаў. Вы можаце загрузіць малюнак і малюнак можна рэтушаваць, змяняць з дапамогай многіх эфектаў і ўбудоўваць у розныя месцы шаблона, дзе ён выглядае як частка зыходнага малюнка. Вы можаце экспартаваць змененыя фатаграфіі, захаваць іх на лакальным дыску або выкарыстоўваць яго ў якасці аватара. Для пачатку працы рэгістравацца не патрабуецца.
З інструкцыяй можна пазнаёміцца тут... 
Прыклад работы:

3. Зрабіць цікавыя фотарамкі для сваіх фотаздымкаў можна ТУТ, ТУТ альбо ТУТ. Усе створаныя фотарамкі можна спампаваць на свой камп'ютар.

4. Сервіс LearningApps прызначаны для стварэння інтэрактыўных вучэбна-метадычных дапаможнікаў па розных прадметах. Сервіс заснаваны на рабоце з шаблонамі (нарыхтоўкамі) для стварэння работы. Тэматыка разнастайная ад работы з картамі да разгадвання крыжаванак і стварэння карт ведаў. Сервіс падтрымлівае некалькі моў (у тым ліку і беларускую). Для пачатку работы неабходна зарэгістрыравацца. Ёсць вялікая калекцыя работ. З інструкцыяй можна пазнаёміцца тут:


Прыклад работы:



Калі ў вас атрымаецца нешта цікавае, можаце размясціць спасылку ў ТАБЛІЦЫ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий