ЛІТАРАТУРА

27-31 студзеня
Я - Літаратура
Вельмі важная натура!
Калі будзеце са мной сябраваць,
Будзе лёгка на роднай мове размаўляць!

Літаратура (з лац.: litteratura, што значыць напісанае) - уся слоўная творчасць, зафіксаваная пісьмовым ці друкарскім спосабам; адзін з відаў мастацтва - мастацтва слова.


Крок 1. Беларускія пісьменнікі.
Наша беларуская зямля заўсёды была багата на таленавітых людзей. Яны праслаўлялі Беларусь у розных напрамках.
Гаспадынька Літаратура прапануе пазнаёміцца са славутымі землякамі, якія адзначаюць свае юбілеі ў 2016 годзе.

Славутыя землякі - юбіляры

Flash Card Deck created by Ольга Будревич with GoConqr
   

Крок 2. Вершы.
Ці любіце вы вучыць вершы на памяць? Думаю, што калі і не любіце, то прыходзіцца гэта рабіць у школе. Па - гэтаму, наступнае заданне будзе выразна прачытаць верш любога аўтара на беларускай мове. Каб выбраць верш, можна звярнуцца да спасылак у блогу. Выберыце са сваёй каманды вучня (або некалькі), які прыгожа і выразна прачытае верш. Затым неабходна запісаць верш. Гэта можна зрабіць двума спосабамі:
1. Запісаць толькі голас, з дапамогай сервіса Vocaroo.
2. А для тых, хто любіць пераадольваць цяжкасці - запісаць відэа з выразным чытаннем верша, захаваць яго на камп'ютары і апублікаваць відэа на YouTube.

Крок 3. Знаёмства з сервісамі.
  • Онлайн сервіс Vocaroo прызначаны для запісу гуку онлайн з дапамогай убудаванага мікрафона. Для пачатку працы не трэба рэгістравацца. Гатовы файл можна спампаваць сабе на камп'ютар у фармаце MP3, OGG, FLAC, WAV або проста падзяліцца спасылкай на запіс.
Інструкцыя ТУТ.

Прыклад работы:

Audio and voice recording >>
  • YouTube - папулярны відэахостынг. Дазваляе загружаць, праглядаць і абмяркоўваць відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгодзе выкарыстання, YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для размяшчэння відэафайлаў. 
Інструкцыя:



Прыклад работы:




Крытэрыі ацэньвання аўдыёзапісу ці відэа ў праекце "Лінгварыя"


№ п/п
Крытэрыі ацэньвання
Колькасць балаў
1.
Выразнасць чытання
10 балаў
2.
Арыгінальнасць
5 балаў
3.
Своечасовае выкананне
1 бал

Усяго:
16  балаў

Крок 4. Публікацыя.
Спасылку на аўдыёзапіс ці відэа размясціце ў ТАБЛІЦЫ.

Крок 5. РЭФЛЕКСІЯ.



Сачыце за рэзультатамі ў "ГАСЦЁЎНІ".

1 комментарий:

  1. Заданне зноў здзівіла. Але яно, напэўна, было самае складанае. Чытаць выразна верш умеюць усе. Але той факт, што неабходна чытаць перад камерай, а затым вылажыць відэа ў інтэрнэт... Гэта вельмі складана зрабіць нават даросламу. Таму ўсе ўдзельнікі МАЛАЙЧЫНКІ і заслугоўваюць павагі.
    Каманда "Цікавічок" Канвелішскага НПК.

    ОтветитьУдалить