СКАЗ

23-26 студзеня

Я - СКАЗ.
Я навучу вас сказы правільна складаць,
Знакі прыпынку расстаўляць.




Сказ - камунікатыўна - сінтаксічная адзінка, якая складаецца са спалучэння слоў ці асобнага слова і служыць для выражэння думкі або пачуцця.

Крок 1. Слоўнік безэквівалентнай беларускай лексікі.


Крок 2. Гульня "Складзі малюнак"
Вам неабходна скласці малюнак з пазлаў і прачытаць прыказку, якая атрымалася. Прыказку трэба запомніць!



Крок 3. Музычная паштоўка.
Стварыце музычную паштоўку - пажаданне іншым камандам або віншаванне з бліжэйшымі святамі на беларускай мове.
Крок 4. Знаёмства з сервісам.
Пазнаёмцеся з інструкцыяй і прыкладамі работ у сервісе www.playcast.ru. Перад пачаткам работы ў гэтым сервісе неабходна зарэгістрыравацца.
Інструкцыя:





Прыклад работы ТУТ.



Крытэрыі ацэньвання музычнай паштоўкі ў праекце "Лінгварыя"

№ п/п
Крытэрыі ацэньвання
Колькасць балаў
1.
Арфаграфія
3 балы
2.
Арыгінальнасць
3 балы
3.
Своечасовае выкананне
1 бал

Усяго:
7  балаў

Крок 5. Публікацыя.
Размясціце спасылку на музычную паштоўку ў ТАБЛІЦЫ.

Крок 6. Анкета.
Калі ў вас застаўся час і ёсць жаданне зарабіць для каманды яшчэ 3 балы, то адкажыце на пытанні АНКЕТЫ.

 Крок 7. Рэфлексія.
Будуем снежную крэпасць усе разам: прайдзіце па СПАСЫЛЦЫ і падпішыце хоць бы адну снежную цаглінку, выказаўшы адным словам меркаванне каманды аб дадзеным заданні і настроі на дадзеным этапе падарожжа (як працаваць у сэрвісе Cacoo). Прайшоўшы па спасылцы, націсніце РЭДАГАВАЦЬ, напішыце слова на цаглінцы, клікнуўшы па ім мышкай, і абавязкова захавайце ў правым куце Save Diagram. Падпісваць цаглінкі не трэба, а больш падрабязна пішыце ў каментарах. Дзякую!



ЖАДАЮ ЎСІМ ДОБРАГА НАСТРОЮ!


Сачыце за рэзультатамі ў "ГАСЦЁЎНІ".



1 комментарий:

  1. Мы,каманда "Цікавічок" Канвелішскага НПК,за час ўдзелу ў праекце значна пашырылі свае веды аб беларускай мове, сталі больш адукаванымі. Даведаліся аб новых цікавых сервісах, і што камп'ютар можна выкарыстаць не толькі для гульні. З нецярпеннем чакаем новых заданняў. Дзякуем за праект!

    ОтветитьУдалить